02:25 

- Кепскія ў цябе, малойча, струны!
А я хачу сягоння музыкі ёмкай, гучнай!
Стральцы, бліснуўшы толькі залітымі крывёй вачамі, прыняліся за крывавую справу:
павалілі баярчыца на зямлю, распаролі жывот і пасля, водзячы каля яблыні, наматвалі на пень струны...
(Вацлаў Ластоўскі, “Каменная труна”)

***
з чаго твае струны? высушаныя з жыл?
ці, мусіць, імі ніхто не жыў, не гучаў, не нацягваў –
нават кап’ё не абвіў?..
а можа, нехта імі цябе прышыў?
скуль жа тады жыццё ў тваёй струны?
магчыма, яна не болей,
чым шлях да самай труны –
цягнецца, каб не заблукаў.
(ці ўвогуле – каб не быў?)
ці, чуеш, яна ўнутры,
звычайным нутром тваім
звярнулася, не гучыць.
жахліва – але кранісь.
пяшчотна вантробы трымай.
ды грай.

@темы: мова, беларуская мова, вантробы, творчасць, стихи, верш, грай, творчество, Капялюш

URL
   

Дом_Кинестетика

главная